Літрадыё - podcast cover

Літрадыё

litradio.bylitradio.by
Серыя падкастаў Літрадыё "Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці. "Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі. "Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
Last refreshed:
Follow this podcast in the Metacast mobile app to refresh it and see new episodes.
Download Metacast podcast app
Podcasts are better in Metacast mobile app
Don't just listen to podcasts. Learn from them with transcripts, summaries, and chapters for every episode. Skim, search, and bookmark insights. Learn more

Episodes

Юля Цімафеева / Адкуль бяруцца кнігі

Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі. Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гі...

Nov 11, 202451 min

Андрэй Хадановіч / Адкуль бяруцца кнігі

Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гул...

Nov 06, 20241 hr 16 min

Альгерд Бахарэвіч / Адкуль бяруцца кнігі

Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”. У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Р...

Nov 01, 202450 min

Юля Арцёмава / Супердудко

Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.

Oct 22, 202454 min

Зараслава Камінская / Адкуль бяруцца кнігі

Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў. Пісьменніца...

Oct 19, 20241 hr 2 min

Вера Бакстэр / Супердудко

Вера Бакстэр — перакладчыца, галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску летам 2024 года. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам. А таксама пра тое, чаму Далі не сапраўдны сюррэаліст і што такое ўвогуле сапраўдны сюррэалізм.

Oct 12, 202440 min

Света Бень / Адкуль бяруцца кнігі

Света Бень — паэтка, сонграйтарка, музыка, акторка і тэатральная рэжысёрка. А таксама ўважлівая назіральніца за людзьмі, вандроўніца па кнігах і снах, натхнёная даследчыца штодзённасці — усё жыццё для яе няспынны творчы працэс. Менавіта творчасць — адзінае ратаванне ад бясконцага болю. Альбом “Прыём”, які Света Бень запісала разам з кампазітаркай Галяй Чыкіс, — пра чалавечую крохкасць, пра жах, безнадзейнасць і касмічную прыгажосць гэтага свету. І кожны канцэрт ператвараецца ў калектыўны сеанс п...

Oct 04, 20241 hr 1 min

Наста Манцэвіч / Супердудко

Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная. Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” ...

Sep 28, 202446 min

Айцец Андрэй Крот / Каля літаратуры

Мастацтва і рэлігія — прыяцелі ці ворагі? Ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы? Ці мусіць пісьменнік трымацца хрысціянскіх прынцыпаў? І што кажа царква наконт таго, што аўтары ў сваім мастацкім свеце часам спараджаюць пачвар?На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць айцец Андрэй Крот — грэка-каталіцкі святар і вядучы праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё. Чым яму падабаюцца размовы з няверуючымі, як ставіцца да дэпрэсіўнай літаратуры тыпу вершаў Шарля Бадле...

Sep 19, 202431 min

Кацярына (блог "Кніжныя размовы") / Каля літаратуры

Інстаграм-блог “Кніжныя размовы” нарадзіўся ў Мінску як рэакцыя на кавід і шчасліва існуе ўжо чатыры гады, за якія істотна пашырыўся, павялічыў аўдыторыю, а яго аўтарка Кацярына нават пераехала з сям’ёй у іншую краіну. Пры гэтым яна прызнаецца, што чытае кнігі паміж прасаваннем, гуляннем з дзецьмі ў пясочніцы і паходамі ў краму, а допісы стварае без усялякага кантэнт-плана і SMM-стратэгіі. Хто ж гэтая таямнічая Кацярына, да кніжных парадаў якой прыслухоўваюцца яе дзве тысячы падпісчыкаў — аматар...

Sep 13, 202441 min

Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч / Каля літаратуры

Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Саша Пажытак і Ігар Юхневіч завіталі ў падкаст “Каля літаратуры”. І распавялі, як гістарычныя траўмы беларусаў паўплывалі на “духоту белорусского дизайна”, як адрозніць з’явы імпульсныя ад рэзанансных і як трапіць кніжнай вокладкай у Zeitgeist. Размова склалася нібыта дыджэй-сэт: няспешна, але ўпэўнена героі вагаюцца на хвалях разваж...

Sep 05, 20241 hr 12 min

Ганна Янкута / Адкуль бяруцца кнігі

Кнігі Ганны Янкуты паўстаюць з загадак, якія аўтарка прыдумляе для самой сябе і з дапытлівасцю выдатніцы спрабуе разгадаць. Пачынала яна з дзіцячых казак — серыі пра Ката Шпрота і аповесці “Марта і яе мара пра снег”, — у якія змясціла дэтэктыўны сюжэт. Потым паставіла перад сабой новую задачу і, не будучы паэткай, стварыла зборнік вершаў паводле беларускай Канстытуцыі. Апошняя на сёння кніга Ганны Янкуты — аўтафікшн пра вымушаную эміграцыю “Час пустазелля” — таксама выклік. Бо аўтарка ўпершыню н...

Aug 30, 20241 hr 31 min

Ірына Гарошка / Супердудко

Новая госця найсуб'ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў. Даведаемся, чаму так доўга і ці дапамаглі ў гэтым курсы пісьменніцкага майстэрства. Ірына Гарошка ў 2014 годзе ўвайшла ў лонг-ліст расійскай прэміі “Дэбют” з цыклам апавяданняў, а ў 2024 годзе выдае дэбютны раман. Мы пагутарылі з Ірынай пра жанр "раман-перформанс", асаблівасці аўтафікшн і жаночай п...

Aug 23, 202447 min

Генрых Кіршбаўм / Каля літаратуры

Генрых Кіршбаўм правёў дзяцінства ва Уладзівастоку і Алматы, але даўно жыве ў Берліне, а сваю дэбютную кніжку эсэ — “Беларускі брыкалаж” — наогул прысвяціў актуальным падзеям у Беларусі (першапачаткова яна выйшла па-нямецку, а па-беларуску пабачыла свет дзякуючы перакладу славісткі, паэткі, літаратуразнаўцы Яраславы Ананка) . Сёння прафесар-славіст Фрайбургскага ўніверсітэта ў сваіх навуковых пошуках усё часцей звяртаецца да беларускага кантэксту, беларускіх твораў і аўтараў. У размове для Litra...

Aug 15, 202431 min

Віктар Жыбуль / Адкуль бяруцца кнігі

Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару асэнсоўваць сумныя падзеі, пераадольваць экзістэнцыйныя тупікі і нават суняць фізічны боль. Усё, што адбываецца ў жыцці, можна давесці да абсурду, мяркуе паэт. Амаль усё, бо часам рэальнасць абсурдная настолькі, што яе не пераабсурдзіш. Віктар Жыбуль пачаў пісаць вершы ў дзяцінстве, пра якое ў гэтым выданні падкасту згадвае шмат. А яш...

Aug 08, 20241 hr 29 min

Кацярына Маціеўская / Каля літаратуры

Мелодыка перакладаў Кацярыны Маціеўскай улюбіць у беларускую мову самага нячуйнага да слова чытача. А трапнасць знойдзеных ёй вобразаў-аналагаў уражвае нават тых, хто далёкі ад паэзіі. Адкуль бярэцца гэты цуд? Якім чынам Каця пасля перакладаў сусветнай класікі рашылася на перастварэнне поп-бестселера “Вядзьмар”? Чым развіццё тэхналогій дапамагае перакладчыку (але ніколі яго не заменіць)? І як (не) правальваць дэдлайны? Слухайце ў нашай размове....

Jul 25, 202447 min

Валянцін Акудовіч / Супердудко

Валянцін Акудовіч — “няправільны” філосаф, метафізік і валацуга, мысляр ды імправізатар, хросны бацька “Бум-Бам-Літу”, майстар спорту па спартовым турызме. Ён растлумачыць, чаму кінуў пісаць мастацкую прозу, навошта філосафу вандроўкі, і давядзе пра ўнікальнасць з'явы “Бум-Бам-Літу” ў сістэме беларускай літаратуры. Таксама даведаемся пра стаўленне героя да мястэчка Свіслач — малой радзімы, раненне ў вока, адрозненне экзістэнцыялізму ад метафізікі. Ну і, канечне, чаму "мяне няма". Купіць кнігу Ва...

Jul 18, 202432 min

Уладзь Лянкевіч / Адкуль бяруцца кнігі

Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў “TonqiXod”, “Люты Сакавік”, “Сіндром Самазванца”, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія Уладзя Лянкевіча калючая, няроўная, яна фіксуе тахікардычную пульсацыю сённяшняга часу. Па жыцці ж Лянкевіч прытрымліваецца прынцыпу “глядзець наперад і не азірацца”. У новым выданні падкасту Уладзь распавядае пра страх вады, якой на вокладцы ягонай кнігі 70 адсоткаў. Пра Менск, што заўжды...

Jun 14, 20241 hr 15 min

Марыя Мартысевіч / Супердудко

Да “Супердудко” завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч з размовай пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, “Сарматыю” і “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна даведацца пра вобраз ідэальнай Беларусі ў янг-эдалт рамане “Гарэзлівы пацалунак” і зразумець, чаму Марыю называюць “абсалютным злом бела...

May 31, 20241 hr 19 min

Лізавета Лянкевіч / Каля літаратуры

Мастачка Лізавета Лянкевіч робіць нечакана прывабнымі заезджаныя творы белліту: удыхнула новае жыццё ў “Новую зямлю”, аднавіла “Палескіх рабінзонаў”, упрыгожыла “Шляхціца Завальню”. Дзякуючы яе ілюстрацыям, гэтыя кніжкі зноў ахвотна купляюць і пераасэнсоўваюць. Але шлях да гэтых праектаў быў даволі пакручасты: трэба было пасля Акадэміі мастацтваў наважыцца выправіцца ў вольнае плаванне, пазмагацца са спакусай маляваць для айці-карпарацый і прыняць як факт нестабільнасць жыцця вольнага мастака. Я...

May 24, 202450 min

Ігар Бабкоў / Супердудко

Новы госць "Супердудко" філосаф, паэт, празаік, аўтар прарыўнога рамана беларускай літаратуры "Хвілінка" Ігар Бабкоў. Ігар правядзе экскурсію па беларускай метафізіцы. Раскажа, колькі разоў перачытвае кожны сказ сваіх твораў, каб дасягнуць дасканаласці, чым яму блізкія Картасар, Сэлінджэр і Борхес і чаму не ставіцца з пагардай да дзяржаўнай літаратуры. Litradio.by

May 16, 20241 hr 23 min

Валер Гапееў / Супердудко

Валер Гапееў — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру. Жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены у кніжках Гапеева аўт...

Apr 18, 20241 hr 20 min

Дзяніс Марціновіч / Каля літаратуры

Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова. Здаецца, што тут асаблівага? Але калі ўлічыць, што ў Беларусі не абараняюць дысертацыі па перыядзе перабудовы, бо гэта занадта “новы” перыяд, а многія архівы дагэтуль закрытыя, зразумееш, што напісаць такую кнігу — той яшчэ выклік. Чаму ён выбраў менавіта гэтага г...

Apr 11, 202457 min

Сяргей Краўчанка / Супердудко

Другі сезон "Супердудко" адкрывае музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі "Забыть в электричке" — Сяргей Краўчанка. Сяргей раскажа, як ствараліся тэксты гурта Polyn, чаму мастацтва болей нічога не вартае, ці можна рабіць літаратуру пры дапамозе фэйсбука і чаму карысна чытаць гісторыю старажытнага свету. А таксама назаве асабісты топ беларускіх месцаў і адкажа, "як гэта любіць". Усе падкасты "Літрадыё" Litradio.by...

Apr 04, 202435 min

Ева Вежнавец / Адкуль бяруцца кнігі

Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца гісторыі. Пры гэтым спадарыня Ева — з тых пісьменніц, якія даткліва ставяцца да слова і лічаць, што ў тэксце, як у аўтамаце, не можа быць лішніх дэталяў. Яна аўтарка дзвюх тонкіх, але важкіх кніжак, кожную з якіх пісала 10 гадоў, — “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”. Апошнюю ўжо н...

Mar 28, 20241 hr 14 min

Анхела Эспіноса / Каля літаратуры

Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай. У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, анансуе кнігу вершаў, якую плануе прэзентаваць сёлета, а таксама дзеліцца назірання...

Mar 21, 202441 min

Наста Карнацкая / Каля літаратуры

Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.

Mar 14, 202434 min

Ілля Сін / Супердудко

Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве. Ілля Сін — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido”. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, ...

Mar 05, 202454 min

Кацярына Оаро / Адкуль бяруцца кнігі

Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоленню пісьменніцкіх страхаў, “Еўропа ўва мне” распавядае пра пошук свайго “я” ў эміграцыі. У новым выда...

Feb 26, 20241 hr 20 min

Вера Бурлак / Супердудко

Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка.

Jan 29, 202454 min
For the best experience, listen in Metacast app for iOS or Android