Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга “Сцебуракаў лёс” вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс “Залатога апострафа” за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепшая вершаванка паэта Сцебуракі.
Jan 17, 2024•1 hr 29 min
Госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п’есах шырока ставяць у тэатрах. А пазалетась выйшаў раман “Сердце горбуна”. Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “новай драмы”. А таксама з-за чаго растуць гарбы і чаму кладуць у труны.
Jan 10, 2024•1 hr 5 min
Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.
Jan 04, 2024•1 hr 25 min
Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, — аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн “На заснежаны востраў”. Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі сёння чытаецца з новай сумнай актуальнасцю. Нядаўна Алена напісала працяг гісторыі і шукае выдаўца. Х...
Dec 28, 2023•1 hr 12 min
Наша госця добра знаёмая калі не ўсім беларускім чытачам, то ўсім беларускім пісьменнікам дакладна. Не кожнаму шанцуе апынуцца ў пякельным пражэктары яе ўвагі, але ўжо калі пашанцавала – сцеражыся! Не схавацца ў тумане незразумелых слоў, не ўцячы на лыжах ілжывых сілагізмаў. Крытыка дагоніць і прышпіліць. Таемнае стане яўным, дурное – бачным, па-мастацку непаўнавартаснае – відавочным. Яе любяць інтэлектуалы і ненавідзяць пасрэднасці. Камусьці яе замала, камусьці – зашмат. Адзіны чалавек у Белару...
Dec 21, 2023•58 min
Беларускім жыхарам Кракава відавочна пашэнціла: там, на чацвёртым паверсе старой камяніцы, размясцілася выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” — утульная прастора, якая прыме не толькі аматараў беларускіх кніжак і гісторыі, але і нават тых, хто хоча “простапагаварыць”. Кіруе гэтай прасторай Валянціна Андрэева — рэдактарка, тэкстолаг, якая правяла ні адзін год, узіраючыся ў рукапісы Быкава і Караткевіча, а сёння вычытвае кнігі сучасных аўтараў і выдае іх ва ўласным выдавецтве. У падкасце Валянціна раска...
Dec 11, 2023•37 min
Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзейнасць вымагае дынамічнага падыходу. У новым выданні падкаста Артур распавядае пра тое, як піша раман...
Dec 01, 2023•58 min
Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі? На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, уласна, сам пісьменнік. Што агульнага ў Толкіна і Максіма Багдановіча, чаму Толкін ніколі не быў маралі...
Nov 07, 2023•47 min
Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар. Самае неверагоднае, што літаратура яго непадробна цікавіць. І ніяк не на ўзроўні павярхоўнага Ціктока ды летуценнага папулярызатарства. Ціхан занят...
Oct 20, 2023•45 min
Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры. У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з любоўю. Як пасля напісання некалькіх навуковых манаграфій з’явілася патрэба напісаць кніжку аб прыгодах у беларускай глыб...
Oct 07, 2023•38 min
Літрадыё запускае новы падкаст — “Каля літаратуры”. Госці — людзі, звязаныя з літаратурай, але не наўпрост. Ці звязаныя не толькі з літаратурай. Таму размовы балансуюць на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін. Госця першага падкасту Надзея Гарадніцкая мае дыплом перакладчыцы мастацкай літаратуры, але яшчэ падчас вучобы ведала, што пераклад — не тое, чым яна хоча займацца. Новай сферай цікавасці стала псіхалогія. Яе Надзея спасцігала ў БДПУ, Маскоўскім інтытуце псіхааналізу, Асацыяцыі аналітычнай...
Sep 26, 2023•37 min
Саша Філіпенка — сапраўдная фабрыка прозы. За апошнія дзесяць год ён выдаў шэсць раманаў, найвядомейшыя з якіх — “Былы сын”, “Чырвоны крыж”, “Крэмулятар”. У кожнай кнізе Саша эксперыментуе з формамі і жанрамі. Але пра што б ён ні пісаў — пра юнацтва ў непрытомнай Беларусі, пра жыццё падлеткаў у дзіцячым доме, пра цкаванне журналістаў, пра сталінскія рэпрэсіі або пра дырэктара крэматорыя, — усе ягоныя раманы заснаваны на рэальных падзеях, якія ўражваюць і пужаюць больш за любы вымысел. У новым вы...
Aug 30, 2023•1 hr 17 min
Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай. Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць галасы людзей, якіх не чуваць у сённяшніх аглушальных падзеях. У новым выданні падкасту Вольга Гапеева ...
Jul 14, 2023•1 hr 8 min
Вершы Насты Кудасавай — заўжды нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет.
Jun 14, 2023•51 min
Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная пераехаць з Мінска ў Вільню і дагэтуль складана перажывае разлуку з домам. У новым выпуску падкасту...
May 25, 2023•54 min
Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя сусветы, любоў да памылак, каханне як сімфанічны досвед, а таксама пра тое, як быць з натхненннем і чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма.
May 10, 2023•1 hr 21 min
Для Ганны Севярынец пісьменніцтва пачалося з даследчыцкай цікаўнасці. Пошукі ў архівах. Паездкі па мясцінах расстраляных паэтаў. І стосы дакументаў — фотаздымкі, лісты, даведкі, дзённікі — паступова ажылі, замільгацелі дэталямі. Склаліся ў трохмерную карціну менскага літаратурнага жыцця 20—30-х гадоў. Раманы “Дзень Святога Патрыка” і “Гасцініца Бельгія” нарадзіліся з сапраўднага кахання да блізкіх па духу беларускіх аўтараў. У сённяшнім выданні падкасту Ганна распавядзе, як без шкадавання крэслі...
Apr 26, 2023•1 hr 13 min
Паэтка Таня Скарынкіна — зацятая калекцыянерка. Усё нясе ў дом: фотаздымкі, паштоўкі, прыгожыя рэчы са сметнікаў. Але найбольш ёй падабаецца збіраць чалавечыя гісторыі, у якія аўтарка ўглядаецца па-дзіцячаму цікаўным позіркам. Таня жыве ў Смаргоні, дзе бясконца знаходзіць сюжэты для сваіх паэтычных зборнікаў і кніг эсэ. У гэтым выданні падкасту Таня распавядзе, як навучылася не баяцца пісаць “па-калгаснаму”, чаму любіць працаваць, стоячы за канторкай, і як нават са спрэчкі з выпадковым мужыком у...
Apr 12, 2023•47 min
Адам Глобус — мультыінструменталіст у літаратуры. Аўтар-хамелеон. Піша вершы і прозу, раманы і хоку, гарадскія жахаўкі ды рок-тэксты, эратычныя апавяданні, дэтэктывы на продаж і апакрыфічна рэалістычныя партрэты сУчаснікаў. У новым выданні падкасту нязменны герой літпрацэсу распавядзе, чаму вандроўка да егіпецкіх пірамідаў выявілася стратэгічнай памылкай, як на яго творчасць паўплываў алкаголь і чаму пісьменніку часам карысна дапісацца да беліберды.
Mar 29, 2023•39 min
Таццяна распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, пры якой умове этычна браць чужую гісторыю, а таксама як мігрэнь і Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман.
Feb 28, 2023•1 hr 9 min