Анка Упала / Адкуль бяруцца кнігі - podcast episode cover

Анка Упала / Адкуль бяруцца кнігі

Dec 28, 20231 hr 12 min
--:--
--:--
Download Metacast podcast app
Listen to this episode in Metacast mobile app
Don't just listen to podcasts. Learn from them with transcripts, summaries, and chapters for every episode. Skim, search, and bookmark insights. Learn more

Episode description

Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, —  аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн “На заснежаны востраў”. Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі сёння чытаецца з новай сумнай актуальнасцю. Нядаўна Алена напісала працяг гісторыі і шукае выдаўца. Хоць сама яна — галоўная рэдактарка жаночага выдавецтва “Пфляўмбаўм” і дапамагае аўтаркам рэалізавацца, гэтай магчымасцю для выдання ўласных твораў карыстаецца не жадае.  

У новай серыі падкасту Алена распавядае пра грошы, што даюць смеласць займацца літаратурай, пра цікаўнасць да птушак і раслін, дэфіцыт праўды і свой спосаб працы з успамінамі. А таксама разважае, як на яе паўплывалі пісьменнікі Джон Ленан і Сальвадор Далі і чаму роля кахання ў літаратуры моцна пераацэненая.

For the best experience, listen in Metacast app for iOS or Android