Генрых Кіршбаўм / Каля літаратуры - podcast episode cover

Генрых Кіршбаўм / Каля літаратуры

Aug 15, 202431 min
--:--
--:--
Download Metacast podcast app
Listen to this episode in Metacast mobile app
Don't just listen to podcasts. Learn from them with transcripts, summaries, and chapters for every episode. Skim, search, and bookmark insights. Learn more

Episode description

Генрых Кіршбаўм правёў дзяцінства ва Уладзівастоку і Алматы, але даўно жыве ў Берліне, а сваю дэбютную кніжку эсэ — “Беларускі брыкалаж” — наогул прысвяціў актуальным падзеям у Беларусі (першапачаткова яна выйшла па-нямецку, а па-беларуску пабачыла свет дзякуючы перакладу славісткі, паэткі, літаратуразнаўцы Яраславы Ананка). Сёння прафесар-славіст Фрайбургскага ўніверсітэта ў сваіх навуковых пошуках усё часцей звяртаецца да беларускага кантэксту, беларускіх твораў і аўтараў.

У размове для Litradio спадар Генрых апавядае, як выношваў задуму напісаць кнігу пра беларусаў XIX стагоддзя, а напісаў пра беларусаў XXI-га, чаму жанр эсэ лепш перадае дух часу, чым  “гатовы прыгожанькі наратыў”, а таксама чаму будаваць сваю ідэнтычнасць вакол ідэй “залатога нацыяльнага мінулага” — трэнд мінулых часоў. А таксама — што такое дэкаланізацыя, як майстэрства французскіх эсэістаў “правісаць ва ўласным даданым сказе” дае чытачу магчымасць пашырыць гарызонты мыслення і пра што ж нарэшце кніга “Беларускі брыкалаж”.

Litradio.by

For the best experience, listen in Metacast app for iOS or Android