Рыгор Барадулін Мы - беларусы... Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі! Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі. Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I госць, і падарожны ў нас Як дома. А злым і травы колюцца ў бакі. Гатовы ўсё аддаць — I тым багаты, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Што з краю не...
Feb 23, 2025•59 sec
Уладзімір Дубоўка Жыццё закон нязломны мае: НІКОЛІ ПРАЎДА НЕ ЎМІРАЕ. Адно хоць зернетка малое ды застанецца пра былое. Ні на пяску, ні на каменні ушчэнт не выпетрэе зерне: узыдзе, ўсходы будуць з плёнам, з адзінак вырастуць мільёны... #мова #белліт #верш #Беларусь
Feb 16, 2025•40 sec
Ты пакліч мяне. Пазаві... Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё зь любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцьця шырокай. Пачынаецца ўсё зь любві – Першы посьпех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І зьмяняюцца краявіды Пачынаецца ўсё зь любві – Нават ненавісьць і агіда... Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё зь любві. А інакш і жыць немагчыма....
Feb 16, 2025•1 min
Ліст другі Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,- но не жаль згінуць за тваю праўду. Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана. Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, папраўдзе, таг...
Feb 09, 2025•2 min
Ларыса Геніюш Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць. 1953
Feb 02, 2025•17 sec
Якуб Колас Мужык Я — мужык, бядак пахілы, Ўсе ўшчуваюць мужыка. Цягнуць кроў з яго і жылы, Надрываюць яго сілы, Ў мазалях яго рука. Я — мужык, я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая. Я — мужык, я — сын бядоты, Недаем і недасплю, Гне мяне цяжар работы, Дзень працую за два злоты, Здзекі ўсякія цярплю. Я — мужык, не чую звону, Толькі ж есць мяне чарвяк: Ці не брэша поп з амбону, Што цару Бог даў карону? Ой, не, мусібыць, не так! Я — мужык, ...
Feb 02, 2025•1 min
Кандрат Крапіва Дыпламаваны баран У адным сяле (не важна – дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога – Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот – Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену – бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён – нічога. I вось за дурасць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк насмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету. ...
May 21, 2024•2 min
Янка Купала Ворагам Беларушчыны Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, З якім радзіўся, падрастаў. Цяпер і вы загаварылі, З апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі? Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае век; І век не знаў ён дум свабодных, І крыўдзіў свой брат — чалавек. Вам страшна нашай слёзнай песні ...
May 21, 2024•2 min
Чытаю вам толькі тое, што падабаецца і агкукаецца самому! Чарговы верш таго, каго раней не ведаў. Янка Сіпакоў "Адгукніся..." Адгукніся На стук у акно асцярожны; Дай вады, Калі просіць яе падарожны; Абагрэй, Калі той скарчанеў на марозе; Накармі, Калі доўга не еў у дарозе. Ды не вер, Калі вораг прыкінецца братам; Не маўчы, Калі смерць напаўняе гарматы; Не чакай, Каб цябе закавалі ў кайданы; Не даруй Ні за здзек, ні за гвалт, ні за раны!
Dec 10, 2023•36 sec
Мужык Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць,— Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не умею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею,— Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык, І свята рэдка калі знаю,— Бо я мужык, дурны мужык. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік, Не маю грошы на патрэбу,— Бо я мужык, дурны мужык. Заліты потам горкім вочы; Ці я малы, ці я старык,— Працую, як той...
Nov 27, 2023•3 min
Вельмі важныя для чалавецтва словы. Ойча наш Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Nov 27, 2023•26 sec
Раманс Нішто ў жыцці не выпадкова – Ні час растання, ні сустрэчы. Але мне ведаць дастаткова, Што Вас убачу ў ціхі вечар. Не знаю, ці скажу хоць слова, Калі пагляд кране за плечы,− Жыць пачынаю бы нанова (І ўсё прыму абавязкова) І волі лёсу не пярэчу. Узыдзе месяца падкова – Дзе й дробны дождж − і той дарэчы... Усё ў жыцці нашым часова, А думаць хочацца аб вечным.
Nov 06, 2023•46 sec
Часамі разумееш, што чалавек обок табе - зусім не твой чалавек. Гэта гісторыя аккурат пра гэта. #мова #беларускаямова #Беларусь
Oct 15, 2023•40 min
Вашай увазе кароткі і цікавы разказ пра каханне, якому нам часамі трэба вучыцца ў нашых братоў! Вокладка і анімацыя - Сафія Каян Апрацоўка гука і гукавая падкладка - Нічыпар Шалаеў
Aug 02, 2023•14 min
Прадстаўляю Вам агучку кнігі Вацлава Ластоўскага "Лабірынты" . Кніга чымсьці падобная на "Дзікае паляванне". Цікавая канцоўка. Вартая, каб яе пачуць! -------------------------- Дзякуй за лайк, камент і падпіску! Далей болей! ------------------------- Чытаў,запісаў - Сяргей Верамяюк (Inst - Verami.s) Вокладка, анімацыя - Соф'я Коян (Inst- sofia_koyan) Апрацоўка аўдыя і падложка - Нічыпар Шалаеў (Inst - nikifor_shalaev)
Jun 26, 2023•1 hr 14 min