Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як дэмсілы аб’ядналіся, а пасля змагаліся за ўладу. Мілінкевіч згадвае і загадкавае атручванне яшчэ адн...
Jul 07, 2024•2 hr 7 min
У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:27 – ...
Jun 16, 2024•2 hr 8 min
У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым. Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным...
Jun 02, 2024•2 hr
Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць. У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра...
May 19, 2024•2 hr 11 min
Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі. У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў ...
May 05, 2024•1 hr 42 min
Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зраб...
Apr 21, 2024•1 hr 21 min
Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная?...
Apr 07, 2024•1 hr 42 min
Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «...
Mar 24, 2024•1 hr 42 min
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК ...
Mar 10, 2024•1 hr 25 min
Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую калонію, у якой найгоршая рэпутацыя і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання зняволеных. Пятрухіну пашанцавала ...
Feb 25, 2024•1 hr 45 min
Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі. У вялікай гутарцы ТОК Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення. У размове таксама пра адносіны з ч...
Feb 11, 2024•1 hr 48 min
Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «рускага міру» ў беларускім войску і чым беларускія вайскоўцы адрозніваюцца ад расейскіх. Тлумачыць, як с...
Jan 28, 2024•1 hr 20 min
Генадзя Манько прызначылі кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паўгода таму, у жніўні 2023 года, але да апазіцыі ён далучыўся нашмат раней. Падчас перадвыбарчых мітынгаў трыумвірату ў Беларусі ягонай задачай было арганізаваць бяспеку, а ў выпадку правакацый – хутка эвакуяваць Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь Манько аналізуе сітуацыю і як яна можа развівацца далей, расказвае пра беларускіх добраахвотнікаў і «пацукоў» у іх шэрагах. Кажа пра штаб Палка Ка...
Jan 14, 2024•1 hr 53 min
Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма...
Dec 31, 2023•2 hr
Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму «Пагоню» яшчэ трэба дапрацаваць і дае ацэнку лукашэнкаўскім сімвалам. Кажа, як можа выглядаць добры...
Dec 17, 2023•1 hr 55 min
Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з’яўляецца ядзерным электаратам Лукашэнкі сёння і колькі гэтых людзей. Разважае пра тое, ці ёсць палі...
Dec 03, 2023•1 hr 45 min
У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта – быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын. Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатняй хіміі» з пералязаннем цераз рэжучую агароджу і «цёплым» прыёмам у ЕС. І распавядае пра няпростыя,...
Nov 19, 2023•1 hr 55 min
Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв’ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб’яднання адным з апошніх. Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца. Згадаў часы навучання ў Акадэміі МУС, дзе ў той жа час сярод курсантаў былі сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубрако...
Nov 05, 2023•1 hr 35 min
У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фронце. У вялікай размове Валерый Сахашчык распавядае пра сучасную вайну, зброю, параўноўвае міністра абар...
Oct 22, 2023•1 hr 52 min
Госць новага выпуску ТОК – палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін, які больш за 6 гадоў адпрацаваў у беларускім МЗС і сышоў на хвалі пратэстаў. У размове – пра логіку Захаду і Расію, пра Паўночную Карэю і Кітай, і дзякуючы чаму дыктатуры могуць існаваць дзесяцігоддзямі. Пра заробкі ў МЗС, чым кормяць і пояць на дыпламатычных сустрэчах і якія пытанні вырашаюцца ў лазнях. Пра дзейнасць спецслужбаў, інфільтраванасць якіх у МЗС сёння рэкордная. Інсайды з «мінскіх...
Oct 08, 2023•2 hr 7 min
У вялікім інтэрв’ю ТОК Вадзім Пракоп’еў распавядае пра чатыры акны магчымасцяў для зменаў у Беларусі, тлумачыць, чаму ён робіць стаўку на Наталлю Качанаву, а не сілавікоў, даводзіць, чаму не атрымалася стварыць полк «Пагоня» ва Украіне і крытыкуе пазіцыю Украіны па Беларусі. Кажа, чаму Аляксей Арастовіч бліскуча выконвае сваю ролю, а прызначэнне Генадзя Манько ва Украіну – здрада. І адказвае на галоўнае пытанне: хто вінаваты і што рабіць. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:40 – як мусіла дзейнічаць ...
Sep 24, 2023•1 hr 43 min
У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае і якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктатуры. Гутарка таксама пра тое, чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі, хто і калі спыніць Рыгора Азаронка...
Sep 10, 2023•1 hr 51 min
Гераіня новага выпуску ТОК – прадстаўніца кіберпартызан Юліяна Шаметавец. У вялікай гутарцы Юліяна распавядае пра тое, як удалося выкачаць міліцэйскія базы даных і хто мае да іх доступ. Адказвае на абвінавачванні Пазняка і тлумачыць сувязі са Змітром Шчыгельскім і Паўлам Кулажанкам. Тлумачыць, чаму факт кантактаў з КДБ яшчэ не значыць, што дарога ў апазіцыю перакрытая. Згадвае спробы агентаў інкарпаравацца ўнутр кібераў. Дае парады па бяспецы і акрэслівае палітычную пазіцыю кіберпартызан. 00:43 ...
Aug 27, 2023•1 hr 45 min
Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская. У 2003 годзе, пасля выхаду беларускага фільма «Анастасія Слуцкая», Святлана прачнулася знакамітай. Але мала хто ведае, што хутка пасля прэм’еры маладая смелая актрыса трапіла ў апалу, калі спачатку адмовілася дарыць кветкі Лукашэнку, а пасля выступіла ў падтрымку беларускай мовы. 17 гадоў Святлана аддала Купалаўскаму тэатру, дзе была зоркай. Аднак у 2016 годзе, калі актрыса пераехала ў Кіеў услед за мужам Сяргеем Міхалком, яе жы...
Aug 22, 2023•1 hr 21 min
Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп. Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запар ён ім тэлефануе і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладвае гутаркі на ютуб, на канал @pakazuharu...
Aug 22, 2023•1 hr 25 min
Байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў да таго, як далучыўся да апазіцыі, служыў у ГУБАЗіКу. Працаваў ва ўпраўленні па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Да таго працаваў у ГУУС Мінгарвыканкама ва ўпраўленні «К», займаўся работай з big data, яшчэ да таго — у крымінальным вышуку, агулам не хапіла пару месяцаў выслугі да «запаветных» 20 гадоў службы. У гутарцы ТОК мы распытваем Станіслава пра тое, як працуе сістэма праслухоўкі і як сілавікі ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Даведваемся інсай...
Aug 22, 2023•1 hr 7 min
Берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў, які нядаўна выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, стаяў ля самых вытокаў пратэстаў-2020. Але паколькі затрымалі яго ўжо 15 чэрвеня 2020-га, задоўга да жнівеньскіх падзей, толькі цяпер удалося даведацца важныя дэталі прэзідэнцкай кампаніі, якая змяніла лёс сотняў тысяч беларусаў. У вялікай гутарцы мы гаворым пра тое, калі Ціханоўскі вырашыў удзельнічаць у выбарах і ці мог ён быць праектам Масквы, як Кабанаў вылічыў агента ў атачэнні Святланы Ціханоўскай...
Aug 22, 2023•1 hr 38 min
У вялікай гутарцы ТОК твітар-гумарыст і стэндап-комік Міхась Ільін расказвае, што яму падабалася ў размовах з экс-старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, навошта прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант публікуе камічныя відэа з ім і чаму на яго пакрыўдзіўся палітык Андрэй Дзмітрыеў. Тлумачыць, чаму лічыць найлепшым беларускім комікам Ідрака Мірзалізадэ і як ставіцца да Славы Камісаранкі і Вані Усовіча, каторы працягвае гастраляваць па Расіі. Разважае пра тое, ці можа ў Беларусі з’явіцца свой Зяленскі...
Aug 22, 2023•1 hr 46 min
Лявон Халатран — колішні кіраўнік руін-бара ОК16, экс-палітвязень, якога затрымалі на другі дзень пасля выбараў за тое, што валанцёрыў у штабе Бабарыкі. Пасля паўгода ў СІЗА Лявону прысудзілі два гады «хіміі», адбываць адправілі ў Сушкі. Гэтае інтэрв’ю дае поўнае ўяўленне пра тое, што такое «хімія» ў Беларусі: як выглядае побыт, як ставяцца да палітвязняў наглядчыкі, колькі плацяць за працу і якую працу даводзіцца рабіць. Аповед Халатрана месцамі больш нагадвае стэндап, а не класічнае інтэрв’ю, ...
Aug 22, 2023•1 hr 49 min
У біяграфіі Валерыя Кавалеўскага, сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай, шмат цікавых фактаў. Вучыўся разам з Віктарам Лукашэнкам, працаваў у МЗС, пасля выбараў 2010-га трапіў на допыты ў КДБ за падтрымку Саннікава, а ў 2020-м кінуў працу мары ў Сусветным банку і сышоў у каманду Ціханоўскай. У вялікай гутарцы ТОК мы распытваем Валерыя пра стасункі з сынам Лукашэнкі, міністраў і чыноўнікаў, куратараў з КДБ. Абмяркоўваем, чаму Анатоль Лябедзька далучыўся да каманды Ціханоўска...
Aug 22, 2023•1 hr 22 min