Што ты тут забыў - podcast cover

Што ты тут забыў

Kaciaryna Rozinapodcasters.spotify.com
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
Last refreshed:
Follow this podcast in the Metacast mobile app to refresh it and see new episodes.
Download Metacast podcast app
Podcasts are better in Metacast mobile app
Don't just listen to podcasts. Learn from them with transcripts, summaries, and chapters for every episode. Skim, search, and bookmark insights. Learn more

Episodes

13. Эмацыйная спадчына. Згубленыя і знайдзеныя боль з любоўю

Вітаю, шаноўныя слухачы. Гэты эпізод - гэта працяг гісторыі 44-гадовай дзяўчынкі спалоханай, перспектывай хуткага мацярынства. Скончу аповед пра яе цяжкі шлях да сталення, пра тое, як кабінет псіхатэрапеўта можа стаць своеасаблівавй радавой палатай, а псіхатэрапеўтка - акушэркай, якая будзе суправаджаць працэс нараджэння жанчыны. Эліс звярнулася да дапамогі псіхатэрапеўткі з прычыны даволі цяжкіх перажывваннях, звязаных з тым, што неўзабаве яна стане маці. Падчас тэрапіі адбываўся пошук крыніц г...

Feb 05, 202528 minSeason 1Ep. 13

12. Эмацыйная спадчына. У палоне дзіцячай вернасці

Вітаю, сябры! Сення хачу падзяліцца з вамі кнігай, якая вельмі ўразіла мяне. Кнігай ізраільска-амерыканскай псіхатэрапеўткі Галіт Атлас, якая называецца "Эмацыйнае наследванне. Псіхатэрапеўтка, яе пацыенты і спадчына траўмы". 11 кейсаў, 11 кліентаў, а гэта значыць 11 сямей, гісторыі, таямніцы, разарваныя сувязі. Галіт разам з кліентам нібыта Шэрлак з Ватсанам збіраюць разарваныя кавалкі гісторый, каб знайсці праўду і вызваліць кліентаў з палону чужых траўм і лаяльнасцей. Падрабязна распавяду пра...

Dec 02, 202427 minSeason 1Ep. 12

11. Правілы выжывання

Не давярай нікому, асабліва ўладам; Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй; Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці; Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен; Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш. Вышэй пералічаны правілы выжывання, якія выпрацоўваюцца ў людзей, што жывуць ў таталітарных рэжымах. Яны становя...

Oct 15, 202425 min

10. Юбілейны 🎂

Вітаю, шаноўныя сябры! Вось мы і дажылі да першай сур'езнай круглай даты ) У гэтым эпізодзе размова пойдзе пра кнігу амерыканскай журналісткі Энн Эпплбаум "Гулаг", якую я чытала жнівенскімі раніцамі і вечарамі. Таксама працягнем тэму мінулага выпуска - як жыццевыя выпрабаванні першага і другога пакаленні ўплываюць на трэцяе, сення - паглядзім, якім адносіны могуць складвацца паміж трэцім і чацвертым пакаленнямі з улікам усіх першапачатковых абставін. Падтрымаць падкаст можна праз патрэон https:/...

Sep 10, 202426 min

9. Народжаным дарослымі прысвячаецца. Парэнтыфікацыя - як мы становімся бацькамі для сваіх бацькоў

Гэты эпізод прысвечаны феномену, знаемаму калі не вам, то вашай сяброўцы, мужу альбо калеге. Дзеці, якія нясуць адказанасць за сваіх бацькоў, аплачваюць доўг любві. Часцей за ўсе, не свой, а сваіх бабуль. Як трансгенерацыйная траўма і парэнтыфікацыя падсілкоўваюць адзін адно, паспрабуем разабрацца разам з псіхолагамі Монікай Васілевскай і Людмілай Петраноўскай. Іх даследванні і артыкулы па гэтай тэме сталі асновай эпізоду. Дзякуй за падтрымку! да наступных сустрэч

Aug 12, 202430 min

8. Знайсці сябе нанава

Вітаю, шаноўныя слухачы! Я і мая перанасная студыя знайшлі нарэшце новы дом. Сеняшні выпуск незвычайны, трошкі падобны на творчы вечар :) ці разняволеные разважанні. Пра тое, што адбываецца з намі падчас нараджэння, пра падабенства гэтага працэса на тое, з чым мы сутыкаемся, пераехаўшы на новае месца. Пра тое, як знаходзіць сябе нанава і наносіць на мапу новай краіны. Пра тое, як абапірацца на цела і знаходзіць у ім прытулак. Пра дубы і планы Буду рада вашай адваротнай сувязі і рэакцыям Падтрыма...

Jul 26, 202425 min

7. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр - працяг

Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр. Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абставінах, страты, шматлікія развітанні, арышт блізкага чалавека, валізы, дакументы, новыя кватэры, снег, в...

Mar 06, 202430 minSeason 1Ep. 7

6. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр

Вітаю, шаноўныя слухачы! Вельмі рада нарэшце вярнуцца да вас з новым выпускам. У шостым эпізодзе мы паразмаўляем пра ўплыў сталінскіх рэпрэсій на жыцце нашчадкаў ахвяр рэжыму. Дакладней, пачнем размову і скончым яе у наступным эпізодзе. Размова будзе асноўвацца на даследванні псіхологаў Кэтрын Бэйкер і Юліі Гіпенрэйтэр, якое было зроблена ў 1993-1994 гадах.

Sep 26, 202322 minSeason 1Ep. 6

5. Праклен нацыі: ці магчыма разарваць заганнае кола гістарычных паўтарэнняў

Вітаю, паважаныя слухачы! Вашай увазе - 5 выпуск, якім мы пачынаем тэму таталітарнай трансгенерацыйнай спадчыны. Кожны б, верагодна, жадаў у спадчыну атрымаць рахунак у швейцарскім банке, але наша такая. Жадаем мы гэтага ці не, уведамляем ці не, мы нашчадкі людзей, якія жылі ў таталітарным грамадстве і якія перадалі нам паттэрны паводзінаў і каштоўнасці, што дапамагалі ім у гэтым грамадстве выжываць. Я планую цыкл выпускаў, якія будуць асноўвацца на кнізе доктаркі псіхалогіі з Cambridge College ...

Jun 11, 202321 minSeason 1Ep. 5

4. "Але мне патрэбна маці"

Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася жывой і звонку і усярэдзіне. І чый досвед патрэбен не толькі яе сям'і, але і грамадству той краіны,...

May 03, 202326 minSeason 1Ep. 4

3. “Я абяцаю табе, што вярнуся”

Вітаю, паважаныя слухачы. Не прайшло і месяца (прайшоў, на самай справе), як запрашаю вас да праслухоўвання трэцяга эпізоду падкасту “Што ты тут забыў”. Сення паразмаўляем з вамі пра тое, што дапамагае захаваць пазітыўны вобраз маці нават у самыя цяжкія часы. Вобраз і памяць, якія могуць суправаджаць і абараняць, нават калі блізкага чалавека ўжо няма побач. Спусцімся ў святая святых - сховішча музея Халакосту “Яд-Вашэм” у Іерусаліме, каб паглядзець на рэчы ацалелай дзяўчынкі, якой нягледзячы на ...

Apr 15, 202325 minSeason 1Ep. 3

2. Сацыяльная траўма і бацькоўства. Як цяжкія часы зменьваюць адносіны ў сям’і

На прыкладзе даследванняў ізраільскіх псіхолагаў паглядзім на тое, як сацыяльная траўма ўплывае на сям'ю, бацькоў і дзяцей, бабуль з дзядулямі і ўнукаў. Трошкі пашпацыруем па мемарыяльным лесе і паглядзім, у якіх формах можа жыць памяць. Падтрымаць падкаст праз Patreon

Mar 02, 202330 minSeason 1Ep. 2

1. Пілотны - што я тут забыла

У пілотным выпуску я распавяду, як 13 гадоў таму я пачала цікавіцца трансгенерацыйнай псіхалогіяй яшчэ не ведаючы, што гэта яна. Раскажу пра "таемную" спадчыну, якую нам перадаюць нашыя продкі. У выпуску згадваліся: Кнігі "Жизнь сапожок непарный" Тамара Петкевіч "Путь" Вольга Адамава-Слёзберг "Колымские рассказы" Варлам Шаламаў "Архипелаг ГУЛАГ" Аляксандр Салжаніцын "Крутой маршрут" Яўгенія Гінзбург Дакументальныя фільмы "Подстрочник" рэжысёр Алег Дорман (1997) "Жизнь — сапожок непарный" рэжысёр...

Feb 09, 202323 minSeason 1Ep. 1

Тызер падкасту "Што ты тут забыў"

У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра трасгенерацыйную псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як учора маей сям'і, супольнасці, краіны ўплывае на мае асабістае і наша агульнае сення і заўтра. Падтрымаць падкаст праз Patreon

Jan 31, 20231 min
For the best experience, listen in Metacast app for iOS or Android