У кастрычніку стала вядома пра затрыманне папулярнай блогеркі Ганны Бонд. Да гэтага на дзяржТБ пачалі актыўна прыходзіць вядомыя беларускія інфлюенсеры з «пакаяннымі» заявамі. Мы вырашылі разабрацца з тым, што цяпер адбываецца з блогерамі ў Беларусі, а таксама даведаліся ў эксперткі, чаго трэба чакаць.
Oct 24, 2023•11 min•Season 2Ep. 9
Апошнім часам у беларускім інфаполі ўсё часцей сталі з’яўляцца навіны пра выпадкі педафіліі: адных дзяцей прымушаюць высылаць свае аголеныя фатаграфіі ў інтэрнэце, іншых схіляюць да сексуальных дзеянняў у жыцці. Што наогул адбываецца? І як зрабіць бяспечным жыццё свайго дзіцяці?
Oct 24, 2023•20 min•Season 2Ep. 8
Навязаны патрыятызм, сачэнне за бацькамі, патрыятычныя дашкольнікі. Настаўніца адной з мінскіх школ расказала, што цяпер адбываецца ў сярэдняй адукацыі. Святлана (імя зменена) працуе ў адной з мінскіх школ настаўніцай пачатковых класаў. Жанчына расказвае, што з 2020 года атмасфера ў школе стала больш прыгнятальнай. «Пачынаюць мацней закручваць гайкі, але звальняцца пакуль я не збіраюся», – адзначае наша гераіня. Паводле яе слоў, усё не так ужо і кепска, пакуль у Беларусі застаюцца тыя, хто гатов...
Oct 17, 2023•12 min•Season 2Ep. 7
Апошнім часам рыторыка беларускіх уладаў усё больш накіравана на ўкараненне патрыярхальных каштоўнасцей, пры якіх місія жанчыны – быць ЗА мужам і нараджаць як мага больш дзяцей (пажадана як мага раней). CityDog.io пагаварыў з гендарнай спецыялісткай Юліяй Міцкевіч пра тое, што ўвогуле адбываецца ў краіне і чым гэта можа адгукнуцца.
Oct 17, 2023•11 min•Season 2Ep. 6
Психолог Ирина Шумская отвечает на важные вопросы про социальные связи, одиночество, социофобию и токсичных друзей. Что делать, если не получается общаться с новыми людьми? Правда, что буллинг в детстве может быть причиной социофобии? Нормально ли, когда мама или муж (или жена) – лучшие друзья? Я оказался в эмиграции и теряю друзей и близких – что делать?
Oct 10, 2023•59 min•Season 2Ep. 5
Ці можна дараваць здраду? А ці можна, перажыўшы такое, захаваць адносіны? Сабралі некалькі гісторый мінчан, якія сталі ахвярай здрады ці здрадзілі самі, – паглядзіце, якія розныя меркаванні і сітуацыі.
Oct 03, 2023•13 min•Season 2Ep. 4
Калісьці адна наша гераіня, супрацоўніца папулярнай крамы масмаркету, расказала , што ўсе супрацоўнікі ведаюць злодзеяў крамы ў твар. Нам стала цікава, а як выглядае гэты крымінальны бізнес знутры. Пагаварылі з мінчанінам, які некалькі гадоў займаўся арганізацыяй крадзяжоў адзення з буйных сетак.
Oct 03, 2023•15 min•Season 2Ep. 3
Колькі каштуе жыццё ў Кітаі? Як хадзіць на спатканні з кітайцамі і як сябе паводзіць? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Ханна, беларуская танцорка, якая пераехала ў Кітай 5 гадоў таму.
Sep 19, 2023•14 min•Season 2Ep. 2
Афіцыйныя ўлады Беларусі абвесцілі, што чайлдфры – пагроза нацыянальнай бяспецы. Праўда?
Sep 12, 2023•20 min•Season 2Ep. 1
У 2018 годзе беларускія вучні ўзялі ўдзел у міжнародным даследаванні ведаў PISA. Тады прадстаўнікі сістэмы адукацыі казалі, што наша краіна паказала вельмі добрыя вынікі. Але ў 2021 годзе ўнутраны беларускі маніторынг паказаў, што сітуацыя нашмат горшая. Прааналізуем, што не так са школьнымі ведамі ў Беларусі і як гэта ўплывае на краіну. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/vedy-shkolnikau/
Feb 20, 2023•14 min
CityDog.io паразмаўляў з ЛГБТК-парамі, якія з’ехалі з Беларусі, пра тое, як яны пачуваліся дома і як жывуць у эміграцыі ў Грузіі, Украіне, Германіі, Партугаліі і Польшчы. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/lgbt-pary-krainy/
Feb 09, 2023•14 min
Цікава, што ў гісторыі Беларусі быў яскравы прыклад таго, як сістэма стараецца зламацць такіх людзей. І як людзі застаюцца пры сваіх перакананнях да смерці. Мы маем на ўвазе паэтку, пісьменніцу і грамадскую дзяячку Ларысу Геніюш. Вось 11 цікавых фактаў пра гэту жанчыну, якая стала гонарам і годнасцю свядомых беларусаў. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/fakty-pra-paetku-1/
Feb 07, 2023•16 min
Фінансавыя пытанні ў Беларусі абмяркоўваць не прынята, але заўсёды цікава даведацца, як жывуць іншыя. CityDog.io запытаўся ў пар рознага веку, як яны размяркоўваюць паміж сабой бюджэт. Пачытайце пра досвед гэтых беларусаў і падзяліцеся сваім у каментарыях. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/biudzhet-u-parah/
Feb 01, 2023•9 min
У пачатку студзеня ў многіх еўрапейскіх краінах былі пабіты тэмпературныя рэкорды: нават там, дзе снежныя зімы – звычайная справа, сёлета зафіксавалі вялікі «плюс». Пагутарылі з эксперткай у галіне кліматычнай палітыкі пра тое, што адбываецца з кліматам і ці можам мы казаць пра глабальнае пацяпленне (спойлер: так). У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/shto-z-klimatam/
Feb 01, 2023•17 min
З гэтага года адзінаццацікласнікі замест звыклых школьных іспытаў будуць здаваць цэнтралізаваныя. CityDog.io пагутарыў з экспертам у адукацыі і настаўнікам матэматыкі Сяргеем Альшэўскім пра тое, для чаго гэта трэба. І наогул: што цяпер адбываецца ў сістэме беларускай адукацыі? У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/nastaunik-ab-shkolah/
Jan 30, 2023•16 min
Яна выяўляецца ў аднаго чалавека з двух тысяч і дазваляе бачыць імёны, літары і лічбы ў колеры, чуць іх «музыку», адчуваць «пах». Мінчанкі з сінэстэзіяй расказалі CityDog.io пра свой рэдкі феномен. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/sinastezia/
Jan 21, 2023•16 min
Якія дакументы патрэбны для пераезду з жывёлай, як падрыхтаваць любімца да магчымага стрэсу, што рабіць на новым месцы і куды бегчы, калі з гадаванцам нешта здарылася, – разбіраемся разам з анлайн-ветклінікай Laplandia. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/yak-perevozit-rzivotnyh/
Jan 21, 2023•14 min
Расказваем пра ментальныя, культурныя і побытавыя адрозненні беларусаў і жыхароў тых краін, куды яны пераехалі. Яна жыве ў Германіі ўжо сем гадоў. Спачатку дзяўчына год жыла ў нямецкай сям’і па праграме абмену, потым вучылася ў магістратуры, працавала ў рэкламным агенцтве, а зараз вядзе блог пра жыццё ў Берліне і арганізоўвае экскурсіі па горадзе. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/belaruska-u-germanii/
Jan 21, 2023•12 min
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/gistorya-kulony/
Jan 21, 2023•7 min
Навошта будучым дызайнерам і краўцам падарожжа, як праходзіць навучанне ў італьянскай акадэміі краўцоў і як мода адрэагуе на цяперашнія падзеі – пра ўсё гэта пагаварылі з вядомым мінскім краўцом. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/italiyanskaya-akademia/
Jan 21, 2023•11 min
Фільм «Урок», які зняла мінчанка Аліса Селішчава, намініравалі на званне «Лепшы кароткаметражны фільм Іспаніі-2022». Сваю аператарскую кар’еру дзяўчына пачала 10 гадоў таму з выпадковага знаёмства ў Нью-Йорку. Цяпер яе запрашаюць на многія кінафестывалі, а сама яна жыве ў Іспаніі. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/minchanka-dla-mtv/
Jan 21, 2023•12 min
Усё часцей накрывае беспадстаўная стомленасць, апатыя і благі настрой? Штораз збоіць цыкл, стамілі цыстыты і малочніца? Гінеколаг-эндакрынолаг расказвае, у чым можа хавацца прычына. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/peradklimaks-prykmety/
Jan 21, 2023•14 min
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/minchanin-pereyehau-u-usa/
Jan 21, 2023•13 min
Музей гісторыі горада Мінска стаў новым уладальнікам той самай легендарнай «лускі» з крамы «Акіян»! У чацвер, 16 чэрвеня, супрацоўнікі музея забралі панэлі ў ранейшага ўладальніка. Цяпер іх будуць чысціць і рэстаўраваць, а потым «луска» стане адным з экспанатаў музея. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/legendarna-luska/
Jan 21, 2023•7 min
Абодва нашы героі займаліся любімай працай і гарэлі сваёй справай. А потым атрымалі паведамленне ад кіраўніцтва пра звальненне, чаму зараз толькі рады. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/minchan-zvolnili/
Jan 21, 2023•10 min
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/shyko-ny-uzbekistan/
Jan 21, 2023•23 min
З 2020 года дзяржаўныя ідэолагі і прапагандысты следам за Лукашэнкам паўтараюць наратыў: мы хоць і незалежная краіна, але плоць ад плоці рускія і частка «русского мира»: «Мы сами русские. Беларус – это русский со знаком качества». З пачаткам вайны ва Украіне выказванне «мы с русскими одно целое» стала мантрай для беларускага рэжыму. Але адкуль растуць ногі ў такіх выказванняў? Навошта іх прапагандуюць? У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.
Jan 18, 2023•11 min
Як выняць з сябе боль, калі вы лічылі партнёра (партнёрку) ідэальным (ідэальнай), а аказалася – ён (яна) вам здраджвае. Як мы самі штурхаем сваю палову да здрады, пры чым тут сексуальныя фантазіі і ці можна цалкам задавальняць адзін аднаго ў пары – пра гэта CityDog.io расказала псіхалагіня Наталля Аліфіровіч. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Артыкул: https://citydog.io/post/kali-vam-zdradzili/
Jan 14, 2023•22 min
У рубрыцы «А ў нас не так» расказваем пра ментальныя, культурныя і побытавая адрозненні беларусаў і жыхароў тых краін, у якія яны пераехалі. На гэты раз – пра асаблівасці жыцця ў Нью-Ёрку. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Артыкул: https://citydog.io/post/minchanka-perayehala/
Jan 14, 2023•10 min
Псіхолаг, кандыдатка псіхалагічных навук Наталля Аліфіровіч для CityDog.io расклала па палічках, як пазбавіцца ад шкоднай звычкі пераядання і навошта гэта трэба. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Артыкул: https://citydog.io/post/mnogo-yedy/
Jan 14, 2023•15 min