ПіК Свабоды - podcast cover

ПіК Свабоды

Радыё Свабодаwww.svaboda.org
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Last refreshed:
Follow this podcast in the Metacast mobile app to refresh it and see new episodes.
Download Metacast podcast app
Podcasts are better in Metacast mobile app
Don't just listen to podcasts. Learn from them with transcripts, summaries, and chapters for every episode. Skim, search, and bookmark insights. Learn more

Episodes

Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні, вяртаньне Ціханоўскага, Пуцін у Менску

Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску?

Jun 27, 202553 min

Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожнічаць з Пуціным

Якую справаздачу Лукашэнка зробіць Пуціну пра сустрэчу з пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты Эўразійскага форуму і саміту ў Менску? Што зьменіць для Эўропы павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO?

Jun 26, 202551 min

Што магло здарыцца са спікеркай Каардынацыйнай Рады Анжалікай Мельнікавай? Факты і вэрсіі.

Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго ў яе быў доступ? Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» разам з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol.

Mar 31, 202543 min

Што чакае Лукашэнку; Ці ўратуе Эўропа Ўкраіну; Прэмія для Альгерда Бахарэвіча

У выніковым тыднёвым выданьні «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі гасьцьмі пра найбольш запамінальныя падзеі апошніх дзён. З палітычным камэнтатарам Аляксандрам Фрыдманам ён закрануў інаўгурацыю Лукашэнкі. З украінскім вайсковым экспэртам Ігарам Раманенкам — пра заканчэньне вайны ва Украіне. З Альгердам Бахарэвічам — пра літаратурную прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу за кнігу «Сабакі Эўропы».

Mar 29, 20251 hr

Стваральніца «Вольнага хору» раскрывае таямніцы легендарнага руху

Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, як атрымлівалася сьпяваць у розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама што адбываецца, калі чалавек сьпявае.

Mar 27, 202535 min

«Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», — аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю

Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя. У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра Беларусь.

Mar 26, 202525 min

Чаму Лукашэнка прымазваецца да Дня Волі

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа.

Mar 25, 20251 hr 1 min

Экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі

Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабілей? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмярковае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды" з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Mar 24, 202549 min

Абстрэлы Ўкраіны пасьля размовы Трампа з Пуціным. Ці блеф «Арэшнік»? Дзень Волі для Лукашэнкі

Расея абстрэльвае і разбурае сацыяльную інфраструктуру Ўкраіны. Які рэальны вынік тэлефоннай размовы Трампа з Пуціным? Ці зьявіцца ў Беларусі «Арэшнік»? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з украінскім экспэртам – палітолягам Георгіем Чыжовым і аглядальнікам Свабоды Юрыем Дракахрустам.

Mar 21, 202532 min

Чаму Лукашэнка вырашыў прысягаць у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР?

ЦВК прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на Дзень волі амаль празь два месяцы пасьля выбараў. Чаму ён вырашыў правесьці гэтую фармальную працэдуру ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі? І чаму для гэтага спатрэбілася амаль два месяцы? І чым былі адметныя іншыя інаўгурацыі пасьля ранейшых сфальсыфікаваных выбараў. Абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» зь палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.

Mar 20, 202541 min

Што Беларусь страціць, калі зьнікне Радыё Свабода

Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным. Якія наступствы прынясе спыненьне працы Радыё Свабода. Госьці эфіру – публіцыст, былы журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык, а таксама Яфім Фіштэйн, былы супрацоўнік Радыё Свабода і падпісант “Хартыі’77”

Mar 20, 202554 min

Што можа Эўропа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?

Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Mar 18, 202537 min

«Беларускую вайсковую прамысловасьць рыхтуюць да новай вайны ў 2029 годзе»

Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў? Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.

Mar 18, 202553 min

Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй

Чаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга? Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты? Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй? Разважае гісторык, палітоляг Аляксандар Фрыдман.

Mar 14, 202554 min

Перамовы Лукашэнкі з Пуціным і мір для Ўкраіны

Якія вынікі сёньняшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Якая роля Беларусі ў мірных перамовах аб Украіне? Чым адказаў Крэмль на амэрыканскую прапанову аб перамір'і? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітоляг Аляксандар Марозаў.

Mar 14, 202541 min

Якія варыянты ў Лукашэнкі, калі Пуцін адмовіцца

ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне праз Польшчу і абмен выведнай інфармацыяй. Ці здолее Дональд Трамп прымусіць Расею да міру і якое месца пасьля такой угоды заняла б Беларусь? Госьці праграмы «ПіК Свабоды» — украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка і амэрыканіст Антон Пянькоўскі.

Mar 12, 202546 min

Што значаць для Беларусі перамовы ЗША і Ўкраіны аб міры з Расеяй

Якія вынікі сустрэчы ў Саудаўскай Арабіі ўрадавых дэлегацыяў ЗША і Ўкраіны? На якія саступкі дзеля міру гатовыя Кіеў і Масква? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.

Mar 12, 202534 min

Ці зьнікне валюта з абменьнікаў? Чаго чакаць ад новага прэм'ера і старшыні Нацбанку

Да чаго варта рыхтавацца беларусам пасьля прызначэньня новага прэм'ер-міністра і старшыні Нацбанку Беларусі? Ці можна чакаць зьменаў у эканамічным курсе і ці захаваецца рыначны абменны курс валют? Пра гэта разважае эканаміст, колішні кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук.

Mar 11, 202535 min

Новы ўрад, інтэрвію Лукашэнкі і вайсковая дапамога Ўкраіне

Ці будзе весьці новую палітыку новы ўрад Лукашэнкі? Ці прыедуць на мірныя перамовы ў Менск Трамп, Зяленскі і Пуцін? Якія наступствы для Беларусі прыпыненьня амэрыканскай вайсковай дапамогі Ўкраіне? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Mar 06, 202534 min
For the best experience, listen in Metacast app for iOS or Android