Падказкi Караткевiча - podcast cover

Падказкi Караткевiча

Падказкi Караткевiчаsoundcloud.com
Podcast by Падказкi Караткевiча
Last refreshed:
Follow this podcast in the Metacast mobile app to refresh it and see new episodes.
Download Metacast podcast app
Podcasts are better in Metacast mobile app
Don't just listen to podcasts. Learn from them with transcripts, summaries, and chapters for every episode. Skim, search, and bookmark insights. Learn more

Episodes

Жабкi I Чарапаха

На беразе маленькага ляснога возера-балотца разгарлаліся, разышліся і наладзілі канцэрт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі цёплы дожджык, свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам - вось яны і спявалі. І тут прыплыла пратокай з такога самага суседняга балотца-возера вялікая балотная Чарапаха. Казку чытае Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік

Jan 05, 20219 min

Вясна Ўвосень

«Маленькі Янка цяжка захварэў. Ляжыць увесь чырвоны, нічога не бачыць і не чуе. Нават Аленкі не пазнае. І не ведае яна, чаго дактары ў доме. Чаго мама плача, калі думае, што ніхто не бачыць яе?». Казку чытае Заслужаная артыстка Беларусі Наталля Качаткова

Dec 29, 20208 min

Куцька

«Ляжыць на двары за дравяніцаю на грудку сена Куцька-шчанюк. Нешта не бярэ яго сон, ці то блохі расскакаліся па голым плямістым пузе, ці то яшчэ нешта, толькі мучыць яго нешта жудаснае, сабачае, тужлівае.». Казку чытае Раман Падаляка

Dec 23, 20204 min

Ноч

Скача ноч над зямлёю на чорным кані. Адрываюцца, падаюць з яе плашча ўніз залатыя зоркі, і пушча ловіць іх пушыстымі рукамі, прымае нячутна і мякка ложыць на зямлю. Унізе агеньчыкі згаслі, дрыжыць свет салаўіным спевам. Мякка перабірае капытамі ў паветры стомлены чорны конь. І твар у ночы чорны, на чорных валасах чорная карона і на юнацкім целе чорныя латы

Dec 17, 20204 min

Пан Тванны

Пан тванны, шляхціц багняны «Балота! Качкарнік пакрыты рудай сухой травою, а паміж ім чарнее масляністая вада. Крапае дробны, дужа цёплы дожджык, і грэюцца пад ім жабкі. Тырчыць па ўскраі калючая асака, жорсткі белавус, сітняг. Жабак ніхто не пудзіць, і яны нават крэкчуць ад задавальнення».

Dec 10, 20203 min

Старая Казка

Старая казка «Вясною, ледзь пабеглі ручаі і падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лісце дуб, прачнулася ў дупле старой ліпы дачка ляснога цара. Пацягнулася соладка і прыпомніла адразу, што зноў усё лета пройдзе ў яе без кахання».

Dec 03, 20203 min

Рыбiн Цар

Добры і спагадлівы, клапатлівы і руплівы, паважаны і разумны – сапраўдны гаспадар рыбінага царства! «Глыбока на дне возера ляжыць рыбін цар. Ніхто яго не бачыў з людзей, а таму й не ведае: рыба ён ці яшчэ хто. Ляжыць ён на дне, раслінамі вадзянымі, як коўдрай, абгарнуўся і носам сапе. А на паверхню ад яго сапа бурбалкі выскакваюць».

Nov 25, 20206 min
For the best experience, listen in Metacast app for iOS or Android