Навіны свету за 5 хвілін - podcast cover

Навіны свету за 5 хвілін

Euroradioeuroradio.fm
Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.
Last refreshed:
Follow this podcast in the Metacast mobile app to refresh it and see new episodes.
Download Metacast podcast app
Podcasts are better in Metacast mobile app
Don't just listen to podcasts. Learn from them with transcripts, summaries, and chapters for every episode. Skim, search, and bookmark insights. Learn more

Episodes

Іх норавы: Францыя абараняе канкан, а Еўрасаюз плануе адгарадзіцца плотам

Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку. Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”

Jan 24, 20255 min

Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы

Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы, якія кажуць, што гэтыя словы трэба інтэрпрэтаваць як “сігнал іншым сусветным гульцам”. Неспакойна і ў Венесуэле, дзе вось-вось мусіць прайсці трэцяя інаўгурацыя Нікаласа Мадура. Пра гэта ды іншае — у наш...

Jan 10, 20256 min

Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы

Урад Венесуэлы паабяцаў 100 тысяч долараў таму, хто дапаможа ў “паляванні” на апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, а ў італьянскім горадзе цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах. Пра гэта ды іншае чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.

Jan 03, 20255 min

Іх норавы: Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі

Легендарная сляпая вяшчунка баба Ванга прадказала, што ў 2025 годзе адбудзецца канец свету. Прадказанне супала з прагнозам Настрадамуса, але не спяшайцеся хавацца пад ложак. Бярыце прыклад з палякаў, якія спадзяюцца на лепшае і робяць усё, што ад іх залежыць — напрыклад, працягваюць змагацца з кліматычнымі зменамі і ўводзяць чарговыя правілы сартавання смецця. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, якая кухня прызнаная найлепшай на Землі і чаму немцы ядуць на Каляды бульбяную салату ды сасіскі...

Dec 27, 20243 min

Іх норавы: Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі

Кракаўскую ялінку прызналі самай прыгожай ялінкай у свеце. Яна абагнала нават навагоднюю ялінку ў Нью-Ёрку! Тым часам у Іспаніі склалі рэйтынг самых “выхаваных” і “нявыхаваных” гарадоў, а папулярны “дубайскі шакалад” у Германіі назвалі шкодным. Калі выйдзе новы “Супермэн” і падрабязней пра ўсё тое, што адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Dec 20, 20243 min

Самая ўплывовая жанчына свету і кінатэатры для нудыстаў

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен стала самай уплывовай жанчынай свету, а самай лепшай у свеце закускай прызнаны літоўскі смажаны хлеб! Гэтыя навіны ніяк не звязаныя, проста планета падводзіць вынікі 2024 года. Тым часам 18-гадовы жыхар Індыі Гукеш Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам свету па шахматах. Па-свойму забаўляюцца іспанцы, якія ўзімку ладзяць кінасеансы для нудыстаў. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Dec 13, 20242 min

Жанчына супраць аўтамата і найстарэйшая птушка свету — #ІхНоравы

Гэты тыдзень быў багаты на падзеі. Увага свету была скіраваная на Паўднёвую Карэю і ўвядзенне там ваеннага становішча на… шэсць гадзін. Інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі і гераіню сумятні — жанчыну, якая схапілася за аўтамат салдата. Пра яе, пра беспрэцэдэнтны прысуд у Бельгіі, вяртанне любімага серыяла 2000-х і найстарэйшую птушку ў свеце, якая адклала яйка ў 74 гады, чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.

Dec 06, 20246 min

Работнікі Vokswagen страйкуюць, а брытанцы легалізуюць эўтаназію — #ІхНоравы

Брытанскія дэпутаты хочуць легалізаваць асіставанае самагубства. ТікТок мог рассылаць дэзінфармацыю ў Ірландыі. Нямецкія рабочыя неўзабаве пачнуць страйк на заводах Volkswagen. Еўрадэпутаты разносяць у пух і прах спадчыну Ангелы Меркель. Расказваем, чым жыве свет, у штодзённай рубрыцы "Іх норавы".

Nov 29, 20244 min

Іх Норавы. Еўрапейская сталіца Калядаў і мемуары Ангелы Меркель пад ялінку

Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку. Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса — слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Nov 22, 20245 min

Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы

У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці. Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Nov 06, 20243 min

Іх норавы: Вяртанне вампіркі ды таямнічая пасылка

У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі. Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым здзівіў Таранціна аматараў сваёй творчасці, слухайце ў нашым традыцыйны...

Nov 01, 20244 min

Маск купляе галасы Трампу, а свету пагражае нястача вады — #ІхНоравы

Мільярдэр Ілан Маск дапамагае Дональду Трампу стаць прэзідэнтам ЗША, а брытанскія музейшчыкі змагаюцца з акцыямі экаактывістаў. Дзе Еўрасаюз хоча ўтрымліваць дэпартаваных эмігрантаў і як можа змяніцца свет у наступнае дзесяцігоддзе, калі скончацца запасы прэснай вады.

Oct 18, 20244 min

Маршрутка будучыні, суд P. Diddy ды “гузак брэйк-дансера” — #ІхНоравы

Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве. А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай. Пра гэта, а таксама пра Cybercab’ы і галоўны галівудскі скандал апошняга месяца — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.

Oct 11, 20245 min

Іх норавы: Боб Дылан супраць мабільнікаў і грыбочкі-галюцынагены

У Германіі адкрылі "Куфар Шындлера" — цяпер архіў дакументаў па выратаванні яўрэяў стаў дасяжны шырокай публіцы. Тым часам Боб Дылан забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас сваіх канцэртаў. Так музыка абараняе свае камерцыйныя правы. Навошта аўстрыец ампутаваў сабе пеніс і як танная карціна падаражэла ў 4 тысячы разоў, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Oct 04, 20244 min

Новая кніга Джоан Роўлінг і чэхі, якія перайшлі на прасека

Пакуль Зямля чакае свайго другога спадарожніка, які будзе круціцца вакол яе два месяцы, Джоан Роўлінг расказала, што плануе напісаць раман. Паводле пісьменніцы, гэта будзе “футурыстычны твор”, але яна не плануе ператвараць яго ў “касмічную адысею”. Як змяніўся каранавірус і чаму чэхі перайшлі на прасека? Пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей

Sep 20, 20244 min

Іх норавы: Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік, а супертайфун пагражае Кітаю

У Тэлеграме цяпер можна паскардзіцца на паведамленні ў асабістых чатах. Лета 2024 года стала самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, кажуць у Службе па змяненні клімату "Капернік". Не толькі для свету ў цэлым, але і для асобна ўзятай Еўропы. Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік. Падрабязней пра ўсё гэта, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.

Sep 06, 20244 min

Інфаркт у шумным раёне і хлопчык, які пасадзіў 17 тысяч дрэў

Вучоныя высветлілі, што жыццё ў шумных раёнах можа давесці чалавека да інфаркту. Тым часам японскія ўлады эвакуююць мілліоны жыхароў, якія церпяць ад моцнага тайфуна “Шаньшань”. Некалькі чалавек ужо загінула. Але ёсць і добрыя навіны: у Германіі 11-гадовы хлопчык пасадзіў лес велічынёй у тры футбольныя палі, а ў Чэхіі дзеці любяць хадзіць у школу, бо маюць даверлівыя адносіны з настаўнікамі ды іншымі вучнямі. Падрабязней пра гэта слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.

Aug 30, 20244 min

Як клуб The Beatles стаў апартаментамі і скандал у Louis Vuitton

У Louis Vuitton — праблемы. Адна з кліентак буціка засталася незадаволеная прыёмам і вырашыла адпомсціць нахабным прадаўцам. Тым часам памяшканні клуба, дзе на ранніх этапах выступаў знакаміты квартэт The Beatles, выставілі на Airbnb. Цяпер турысты з усяго света могуць прыязджаць сюды за сапраўдным ліверпульскім настроем. Дзе яшчэ можна файна адпачыць, нават калі вы на інвалідным вазку, і якія цуды знаходзяць археолагі на поўдні Германіі — слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей

Aug 23, 20244 min

Жабы, якія забіваюць кракадзілаў, і сабачкі з вокладкі Vogue

Невераемна, але факт! За тры гады жабы атруцілі амаль палову кракадзілаў на поўначы Аўстраліі. Навукоўцы ўжо прыдумалі, як з гэтым змагацца, але колькі кракадзілавых слёз пральецца падчас гэтай няроўнай барацьбы, невядома. Тым часам Vogue запускае новы праект, прысвечаны сабачкам у свеце моды. Некаторыя з іх ужо паспелі мільгануць на вокладках знакамітага часопіса. Пра тое, які дыван расквітнеў у цэнтры сталіцы Бельгіі, а таксама пра тое, хто падставіў акцёра Мэцью Пэры, слухайце ў нашым традыцы...

Aug 16, 20244 min

Разборкі Маска і Мадура і пагроза малпавай воспы ў Афрыцы

Прэзідэнта Венесуэлы дадзеў Ілан Маск і яго сэрвіс Х. Брытанскія спажыўцы пачнуць выкарыстоўваць менш пластыку. Японцы чакаюць маштабнага землятрусу, а афрыканцы — пандэміі малпавай воспы. Расказваем, што адбываецца ў свеце, пакуль нехта (можа, УСУ?) праводзіць ваенную аперацыю ў Курскай вобласці Расіі.

Aug 09, 20245 min

Вандалы на Алімпіядзе і царква, якая палівае кветкі — #ІхНоравы

Каманда вандалаў пагражае сарваць Алімпіяду ў Францыі, і гэта не жарт. З-за падпалаў і іншых інцыдэнтаў у Парыжы спынены рух цягнікоў. Тым часам у адным з гарадоў Германіі знайшлі незвычайны спосаб далучаць вернікаў да Бога. Цяпер людзі, якія з'язджаюць у адпачынак, могуць пакідаць там кветкі "на ператрымку". Падрабязней пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей

Jul 26, 20244 min

Козы з каралеўскім тытулам, Брэд Піт і канапляны кусцік ад афіцэраў — #ІхНоравы

Пакуль Брэд Піт і Анжаліна Джалі не могуць падзяліць вінаграднікі за 60 млн долараў, нямецкія паліцыянты дапамаглі 23-гадоваму хлопцу вярнуць скрадзены кусцік канопляў. І гэта дзіўна, улічваючы, што зусім нядаўна афіцэры каралі грамадзян за гадаванне траўкі. Тым часам брытанскі манарх Карл III надаў каралеўскі тытул рэдкім залацістым козам, зрабіўшы камплімент адценню іх светла-русай шорсткі. Падрабязней пра ўсё гэта, а таксама пра тое, чаму некаторым людзям проста наканавана быць беднымі, чытай...

Jul 19, 20247 min

Ночы ў Германіі: росквіт секс-турызму і таемнае знікненне гномаў

У Германіі — бум прастытуцыі. Ён звязаны з футбольнымі фанатамі, якія карыстаюцца секс-паслугамі за грошы падчас Еўра-2024. Пакуль еўрапейцы культурна, хаця і не бясплатна адпачываюць і глядзяць футбол, у краіне квітнее злачыннасць. Нехта скраў калекцыю садовых гномаў, якую нямецкая сям’я збірала сорак гадоў. Інцыдэнт здарыўся ўночы, калі муж і жонка заснулі — якраз пасля футбольнай трансляцыі. Больш трагічная навіна прыйшла з Румыніі. Там мядзведзь разадраў 19-гадовую турыстку. І падставіў усіх...

Jul 12, 20245 min

“Порнапашпарты” для гішпанцаў і паліцыянт, які скраў сыр

Пакуль мы тут з вамі чакаем пашпартоў "Новай Беларусі", урад Іспаніі падрыхтаваў праект "порнапашпартоў". Дакументы атрымаюць непаўнагадовыя аматары кантэнту 18+, пасля чаго змогуць бяспечна, хаця і абмежавана, атрымліваць асалоду ад прагляду любімых ролікаў. Тым часам у Германіі — скандал! Паліцыянта адправілі ахоўваць сыр на месца аварыі, а той яго ўзяў і скраў. Чаму музыка ў апошнія часы робіцца прасцейшай? Як грэкі адрэагавалі на шасцідзённы працоўны тыдзень? Падрабязней пра гэта і не толькі...

Jul 05, 20244 min

Публічнае пакаранне смерцю і туфлі Элвіса Прэслі

Знакамітыя сінія туфлі Элвіса Прэслі, у якіх спявак выступаў на пачатку сваёй кар'еры, будуць прададзены з аўкцыёну. Арганізатары чакаюць атрымаць за лот не менш за 142 тысячы еўра. Тым часам у Шатландыі забаранілі жавальныя цукеркі “Гумкі з грыбоў дзядзькі жабы” — пакупнікам стала кепска ад галюцынагенаў, якія былі ў іх складзе. Ці гандлююць нечым такім ў Паўночнай Карэі — загадка. Як і публічныя пакаранні “за кіно і музыку”, якія праводзяць у гэтай краіне. Падрабязней пра тое, што адбываецца ў...

Jun 28, 20243 min

Памежнік-злодзей і дэсант з камароў дзеля ўратавання птушачак

Вандруючы па свеце, часцей пералічвайце свае наяўныя, а яшчэ лепей — расплачвайцеся карткай. Хто ведае, раптам на ваш кашалёк таксама загледзіцца які-небудзь памежнік з аэрапорта Неапаля? Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашай штодзённай зводкі міжнародных навін.

Jun 23, 20244 min

Іх норавы: Лебедзі лётаюць налева. Як падаражэе шэнген?

Лебядзіная вернасць — міф. Пра гэта кажуць даследчыкі, якія назіралі за чорнымі лебедзямі на працягу 18 гадоў. А тым часам іншыя навукоўцы расказваюць, што калі трапічныя цыклоны праз глабальнае пацяпленне будуць узмацняцца, некаторыя віды марскіх птушак знікнуць з паверхні зямлі. У свеце жывёл — добрыя навіны. У ЗША тром аслам, адзін з якіх стаў прататыпам героя папулярнага мультфільма "Шрэк", выдзеляць на ўтрыманне 10 тысяч долараў. Людзям пакуль не шанцуе ані — ні грошай з неба, ні крылаў за ...

Jun 07, 20245 min
For the best experience, listen in Metacast app for iOS or Android