Паветраная трывога ў Літве — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая
Паветраная трывога ў Літве — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая by Euroradio

Паветраная трывога ў Літве — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая by Euroradio
Прайшла ў Варшаве дыяспаральная Канферэнцыя беларусаў і беларусак замежжа, скончыліся выбары ў Каардынацыйную раду. Як кажуць, для соцень тысяч беларусаў пачаліся будні жыцця ў вымушанай эміграцыі. З яе праблемамі, складанасцямі і выклікамі. У чаканні і спадзяваннях, што справіцца з вырашэннем гэтых праблем нам усім дапамогуць структуры дэмсіл і дыяспаральныя ініцыятывы. Ці існуе дыяспаральнае жыццё за межамі Варшавы і Вільні і ў чым яго адметнасці? Чаму за столькі гадоў так і не атрымалася выра...
Жыццё беларусаў у Чэхіі паступова выходзіць на новы ўзровень, дзе на змену часовым рашэнням прыходзіць сістэмная праца і канкрэтныя вынікі. 20 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і праектны менеджар арганізацыі “Беларуская салідарнасць” Кліменцій Кацько. Паразмаўляем пра тое, як нашым суайчыннікам удаецца эфектыўна камунікаваць з чэшскімі ўладамі, абараняць свае правы і ўплываць на прыняцце важных рашэнняў. Асноўны акцэнт зробім на поспехах у адукацыі і культуры: арганізацыя атрымала датац...
Дадатковыя матэрыялы “з доказамі гібрыднай атакі супраць грамадзянскай авіяцыі Літвы, якая ажыццяўляецца з тэрыторыі Беларусі”, перадаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі міністр транспарту гэтай балтыйскай краіны Юрас Тамінскас. І зроблена гэта было напярэдадні анансаванага чарговага візіту ў Мінск Джона Коўла — спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША. І чаканага бліжэйшым часам візіту ў Кіеў Святланы Ціханоўскай. Кантактаў з якой Джон Коўл, дарэчы, ужо нават і не хавае. Як не хавае сваіх ад...
Вынік выбараў у Каардынацыйную раду стаў умоўным цвіком у яе труну. А можа, і не толькі яе. “Даб’е вобраз дэмакратычнасці апазіцыі — спроба захаваць КР і працягнуць яе функцыянаванне ў сённяшнім складзе ці перафармаціраваць на падставе апошніх мізэрных "вынікаў”, — напісаў у сваім ТГ Павел Усаў. І заклікае да “склікання Нацыянальнага Беларускага Кангрэса, якое магло б абвесціць Рада БНР, каб захавалася палітычная ўзважанасць”. Што дасць расфарміраванне Каардынацыйнай рады, і ці рэальна сёння саб...
Чым завяршыліся выбары ў КР і як будуць развівацца адносіны Лукашэнкі і Трампа пасля візіта Грэма — Еўразум за 19 траўня | Новости Беларуси за 19 мая by Euroradio
Пакуль курс долара ў абменніках упэўнена трымаецца ніжэй за адзнаку ў 2,8 рубля, у многіх узнікае заканамернае пытанне: ці варта цяпер папаўняць свае валютныя заначкі, ці беларускі рубель працягне ўмацоўвацца і далей. Гэтыя ваганні адбываюцца на фоне свежых даных па ВУП, які, хоць і паказаў рост, эксперты называюць хутчэй “сімвалічным”. Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной паспрабуем зазірнуць за фасад афіцыйнай макрастатыстыкі, каб зразумець, якія рэальныя працэсы стаяць за гэтым плюсам, шт...
Трамп не толькі ў чарговы раз пахваліў у сваёй сацсетцы Лукашэнку, але і фактычна блаславіў на візіт у Беларусь з пропаведзямі і малебнамі свайго “духоўніка” — Франкліна Грэма. Які ў Мінску не толькі нахвальваў Лукашэнку, але і заклікаў вернікаў маліцца за яго. Але малітва спрацавала неяк не так, бо па заканчэнні арганізаванага Грэмам “Фестывалю надзеі” Лукашэнка (з блаславення Пуціна) пачаў вучэнні па прымяненні ядзернай зброі. А ў гэты час беларусы фактычна праігнаравалі выбары ў Каардынацыйну...
Вынік выбараў у Каардынацыйную раду паказвае вельмі нізкую зацікаўленасць беларусаў у існаванні гэтага органа і сумневы ў мэтазгоднасці свайго ўдзелу ў такога кшталту палітычных (ці грамадскіх) працэсах. Хаця пра тое, што КР ужо працяглы час — “памерлы конь”, казалі не адзін месяц, а можа, і год. Наўзамен прапаноўвалі гэтай структуры (і не толькі ёй, па шчырасці) самараспусціцца, гаварылі пра неабходнасць правядення Устаноўчага сходу нейкімі таемнымі, але ўплывовымі сіламі ці асобамі, яшчэ нейкі...
15 траўня адзначаўся Міжнародны дзень сям’і, і беларускія чыноўнікі традыцыйна шмат казалі пра дзяржаўны клопат аб сем’ях. Пра традыцыйныя каштоўнасці і “сацыяльную дзяржаву”, дзе “ўсё зроблена, каб людзі стваралі сем’і і нараджалі дзяцей”. Але рэчаіснасць сведчыць пра тое, што ў Беларусі зараз назіраецца самы сапраўдны крызіс сям’і. Чаму, нягледзячы на запэўніванні чыноўнікаў і іх рыторыку пра “сацыяльную дзяржаву”, у краіне назіраецца крызіс сям’і? Як улада выкарыстоўвае сям’ю для палітычнага ...
Вайна ва Украіне, выбары ў КР і ці дапамогуць Беларусі малітвы за Лукашэнку? — Еўразум за 18 траўня | Новости Беларуси за 18 мая by Euroradio
Украінская разведка фіксуе спробы “пераканаць Аляксандра Лукашэнку далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый”. Пра гэта па выніках нарады з кіраўніцтвам Генштаба заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У прыватнасці, яму стала вядома пра планы аперацый “па напрамках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо на чарнігаўска-кіеўскім напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”. Адначасова, па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, стала вядома аб прызначэнні амбасадарам па ас...
Беларусы за мяжой спрачаюцца, ці варта галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду, ці яна ўвогуле патрэбная, ці не час яе распусціць і ствараць нешта новае. Або не ствараць. Бо ўжо і так розных структур хапае, а практычных вынікаў звычайныя беларусы ад іх не заўважаюць. Нават беларусы за мяжой, не тое, што тыя, хто застаецца ў Беларусі. Аб чым спрачаюцца на беларускіх кухнях, у публічную прастору не выходзіць. Дзеля бяспекі. У афіцыйнай жа публічнай прасторы распавядаецца пра ворагаў вакол, пад...
Днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яму стала вядома пра намер Расіі уцягнуць беларускія войскі ў сваю вайну супраць Украіны. Маўляў, у Масквы ёсць планы аперацый “па напрамках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо на чарнігаўска-кіеўскім напрамку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”. Нібыта ў пацвярджэнне гэтых слоў Лукашэнка на мінулым тыдні правёў нараду з вайскоўцамі. Дзе казаў і пра неабходнасць пераўзбраення арміі, і пра новыя пагрозы, і шмат яшч...
Амерыканцы ў Мінску, Лукашэнка тэлефануе Пуціну — Еўразум за 15 траўня | Новости Беларуси за 15 мая by Euroradio
У чаканні візіту Коўла ў Мінск былыя палітвязні запісваюць звароты да ЗША, ЕС і “ўлад Беларусі” з заклікамі не спыняцца і дамагацца вызвалення ўсіх. Лукашэнкаўскія карнікі ў гэты ж час (відаць, каб колькасць закладнікаў не змяншалася) працягваюць праводзіць затрыманні і павялічваюць спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў”. Ютуб, каб была хоць нейкая раўнавага, блакіруе ўсё новыя каналы лукашэнкаўскай прапаганды. А ў гэты час Трамп і Сі на перамовах у Пекіне змяняюць пад сябе карціну свету. Якіх насту...
І размешчаны ў Варшаве Музей Вольнай Беларусі сёлета трапіў на мапу “Варшаўскай ночы музеяў-2026” са сваёй адмыслова падрыхтаванай экспазіцыяй і праграмай. Менавіта ў гэты дзень у Музеі пачынае працу выстава “Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал”. Як сцвярджаюць і арганізатары мерапрыемства, і куратары выставы, “гэта не проста калекцыя музычных інструментаў, а гісторыя аднаго з самых інтрыгуючых культурных парадоксаў Беларусі…” Адкрыццё выставы, прысвечанай дудзе, адмыслова прызначана на Ноч музея...
Днямі былая палітзняволеная Марына Золатава выклала ў сваім ТГ-канале відэа са зваротам да “амерыканскага боку” — не спыняцца ў той працы, якую каманда пад кіраўніцтвам спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла праводзіць па вызваленні беларускіх палітвязняў. Найперш — жанчын. У працяг Золатава звяртаецца да ўлад краін ЕС з заклікам далучыцца да працэсаў вызвалення людзей. Далей у Марыны ідзе зварот да “ўлад Беларусі” — спыніць рэпрэсіі і да ўсіх неабыякавых — “стаць голасам тых, хто сам не можа высту...
Апошнія два дні галоўная навіна ў сусветных СМІ — візіт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Кітай і яго перамовы з Сі Цзіньпінем. Маўляў, ад таго, аб чым па выніку дамовяцца гэтыя дзве супердзяржавы, будзе залежаць тое, у якім свеце мы будзем жыць далей. А выглядае на тое, што жыць мы будзем у двухпалярным свеце, дзе няшмат месца не толькі для такіх гульцоў, як, прыкладам, Еўрасаюз, але і для Расіі. А тым больш — для Беларусі. Што праўда, беларусаў больш цікавіць, калі будзе наступны візіт у Мінск ...
Раніцай 15-га траўня Лукашэнка стэлефанаваўся з Пуціным, каб абмеркаваць "супрацоўніцтва ў эканоміцы і ў галіне абароны". Але яны вось толькі-толькі бачыліся на парадзе ў Маскве. Нешта там недаабмяркоўвалі? Ці справа ў візіце спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла, якога чакаюць у Мінску са дня на дзень? Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра тое, што чыноўнікі прыдумляюць, каб ратаваць "паспяховыя" беларускія прадпыемствы, калі хадзіць па грошы д...
Польская выведка пра працэсы ў Беларусі, а Лойка — пра санкцыі — Еўразум за 14 траўня | Новости Беларуси за 14 мая by Euroradio
Павал Казанэцкі / Еўрарадыё Вызваленне з лукашэнкаўскай турмы Анджэя Пачобута актывізавала размовы пра магчымае паляпшэнне адносін паміж Варшавай і Мінскам. Пачалі нават казаць пра аднаўленне пасажырскіх перавозак — цягнік “Мінска — Варшава”. Нават Дональд Трамп прысвяціў гэтай гісторыі допіс у сваёй сацсетцы, пахваліўшы Лукашэнку за спрыянне абмену “5 на 5”, у выніку якога Пачобут і быў дэпартаваны з Беларусі і — без прашэння з яго боку — памілаваны Лукашэнкам. На гэтай хвалі выйшаў з заявай пр...
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 13 траўня выправіўся з афіцыйным візітам у Кітай. Асноўныя мерапрыемствы яго візіту, які ажыццяўляецца па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна, запланаваны на 14–15 траўня. І гэта першы візіт прэзідэнта ЗША ў Кітай з 2017 года. Мяркуецца, што ў выніку гэтай сустрэчы будзе дасягнута дамоўленасць пра візіт кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна ў ЗША. Дарэчы, Трамп перад вылетам не выключыў, што цягам бягучага года наведае Расію. А вось пра візіт у Беларусь ці пра паездку Лукашэн...
Былы асабісты трэнер Мікалая Лукашэнкі, беларускі функцыянер з хакейнай абоймы Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, дзякуючы такой блізкасці да “цела”, зрабіў бліскучую чынавенскую і бізнес-кар’еру. Хоць менавіта гэтая блізкасць і датычнасць да забойства Рамана Бандарэнкі і сталі прычынай санкцый, накладзеных на Баскава замежнымі інстытуцыямі. Што не перашкаджае бізнес-імперыі Баскава прырастаць усё новымі прыбытковымі праектамі. Не экс-хакеіст, а проста нейкі бізнес-геній гэты сенатар Баскаў! Як і з чаго...
Напярэдадні пачатку галасавання ў Каардынацыйную раду ў сацсетках з’явілася інфармацыя пра збор сродкаў на пахаванне вядомай беларускай актывісткі, сузаснавальніцы фонду “Прытуляй мяне” Ганны Федаронак. Інфармацыя суправаджалася фота, на якім абвестка пра збор сродкаў была наклеена на слуп з аб’явамі на вуліцы невядомага горада. Звяртаў на сябе ўвагу кранальны зварот: “Яна дапамагала, а ёй дапамагчы не змаглі…” Грошы прапаноўвалася пералічыць на ўказаны рахунак, і ён сапраўды з’яўляецца рахункам...
14 траўня ў эфіры Еўрарадыё — намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аніматарка культуры Ілона Карпюк. Беларусы не сталі выключэннем сярод іншых народаў — наш этнас таксама быў падзелены межамі і не заўсёды спрыяльнымі для нашай нацыі працэсамі фарміравання дзяржаў у нашым рэгіёне. У выніку мы маем беларусаў, якія жывуць у сваёй незалежнай краіне, і беларусаў, якія ўяўляюць сабой нацыянальныя меншасці ў Польшчы, Літве, Украіне… Такі падзел існуе ўжо не адно дзесяцігоддзе і п...
Лібер адказвае на вашыя пытанні пра галасаванне ў КР, а Трамп ляціць у Кітай — Еўразум за 13 траўня | Новости Беларуси за 17 мая by Euroradio
Сусветная палітыка замерла ў чаканні: Дональд Трамп у кампаніі Ілана Маска ляціць у Пекін, заяўляючы пра “блізкі фінал” вайны ва Украіне і катэгарычна адмаўляючы кулуарныя дамоўленасці з Пуціным наконт Данбаса. У гэты ж час Лукашэнка спешна падпісвае новую Дырэктыву аб стратэгічным партнёрстве з Кітаем і рыхтуецца да “найгоршага сцэнарыя”, абвяшчаючы пра кропкавую мабілізацыю пасля неадназначных праверак баявой гатоўнасці ў войску. На межах тым часам разыгрываецца цынічная “шахматная партыя”: па...
12 мая стартавалі другія выбары ў Каардынацыйную раду — структуру, якая павінна быць “протапарламентам” і голасам беларусаў, але пакуль сутыкаецца з хваляй крытыкі, вобшукамі ў сваякоў дэлегатаў і ўнутранымі скандаламі вакол “зніклых грошай”. Разам з юрыстам НАУ і дэлегатам КР Міхаілам Кірылюком разбяром у эфіры Еўрарадыё самыя “таксічныя” пытанні: ад бяспекі выбарцаў да абвінавачанняў у адрас Анжалікі Мельнікавай. Ці ёсць у гэтай пляцоўкі рэальныя рычагі ціску, ці яна застаецца толькі прасторай...
Беларускія зубры ў Грузіі — Еўразум за 12 траўня | Новости Беларуси за 12 мая by Euroradio